Грамадская кампанія «Вітайся!»
Слухачы Школы гарадскіх ініцыятыў «Цяпліца» вырашылі папулярызаваць выкарыстанне беларускай мовы праз установы грамадскага харчавання горада ў межах кампаніі «Вітайся!»
Мэта кампании – папулярызацыя беларускай мовы праз месцы грамадскага харчавання ў Магілёве.
Ужо з намі: кафэ «Шпаркі Лось», «Мир23», «Терруар», «Марио», «ХIХ век», «Breadberry».
Стаўшы госцем гэтых устаноў з сакавіка па красавік 2020 года, вы зможаце:
– атрымаць зніжку за замову на беларускай мове;
– вясёлыя стыкеры ў падарунак;
– размоўнік з рускай на беларускую мову для наведвальнікаў;
– смачныя кампліменты;
– добры настрой.
А таксама зможаце палепшыць, замацаваць і выкарыстоўваць сваё веданне роднай мовы.
Размаўляйце на беларускай мове і адзначайце сваё наведванне месцаў хэштэгам #вiтайся.
Падрабязнасці – у нашых сацыяльных сетках.
«Размаўляць па-беларуску – гэта модна! Будзь у трэнде!»