Enter your email Address

центр-городских-инициатив-лого
  • Новости
  • Анонсы
  • О ЦГИ
    • История ЦГИ
    • Наша команда
  • Проекты
    • Школа городских инициатив ТЕПЛИЦА
    • Драник-фест
    • Стрит-арт в Могилеве
    • Общественный модератор
    • Региональный экспертный клуб
    • ТАК!
  • #ДАЛУЧАЙСЯ
  • Контакты

cgimogilev@gmail.com

  • Новости
  • Анонсы
  • О ЦГИ
    • История ЦГИ
    • Наша команда
  • Проекты
    • Школа городских инициатив ТЕПЛИЦА
    • Драник-фест
    • Стрит-арт в Могилеве
    • Общественный модератор
    • Региональный экспертный клуб
    • ТАК!
  • #ДАЛУЧАЙСЯ
  • Контакты
центр-городских-инициатив-лого
центр-городских-инициатив-лого
  • Новости
  • Анонсы
  • О ЦГИ
    • История ЦГИ
    • Наша команда
  • Проекты
    • Школа городских инициатив ТЕПЛИЦА
    • Драник-фест
    • Стрит-арт в Могилеве
    • Общественный модератор
    • Региональный экспертный клуб
    • ТАК!
  • #ДАЛУЧАЙСЯ
  • Контакты
Наши проекты и мероприятияНовости
29.01.2015

«Дранік-фэст» — падзея году ў Магілёве

 «Дранік-фэст» — падзея году ў МагілёвеУ Магілёве на гадавіну наданьня гораду магдэбурскага права адбылася цырымонія ўганараваньня пераможцаў у намінацыях «Падзея году» і «Чалавек году». Традыцыйна іх вызначае грамадзкасьць. Трэці год запар імпрэзу праводзяць актывісты ініцыятывы «Грамадзкі магістрат», ён жа і заснаваў гэтую прэмію.
Падзеяй 2014 году стаў фэстываль «Дранік-фэст». 18 кастрычніка яго правяла магілёўская суполка «Цэнтар гарадзкіх ініцыятыў». Фэстываль сабраў у этнаграфічнам комплексе народных промыслаў багата магілёўцаў і гасьцей гораду.

«Мэта ўсіх нашых ініцыятываў — аб’яднаць гараджанаў, каб выціснуць з іх спажывецкія звычкі, што, маўляў, нехта за нас павінен нешта рабіць. А вось мы сабраліся разам, і атрымалася цудоўнае сьвята, — выказалася адразу пасьля ўганараваньня адна з арганізатарак фэстывалю магілёўская журналістка Алена Барысава. — Нават дзіўна, што раней да такога ніхто не дадумаўся».

«Чалавекам 2014 году» стаў грамадзкі актывіст, адзін з арганізатараў «Дранік-фэсту», лідэр Цэнтру гарадзкіх ініцыятыў Юры Стукалаў. Паводле «Грамадзкага магістрату» Стукалаў спрычыніўся да арганізацыі шэрагу ініцыятыў у горадзе, якія вылучаліся арыгінальнасьцю і сьмеласьцю. Актывіст заўважыў, што без паплечнікаў яго перамога ў намінацыі была б немагчымай:

«Мы імкнёмся, каб нашы праекты рабілі Магілёў больш заўважым у Беларусі горадам, каб як мага больш людзей удзельнічалі ў ажыцьцяўленьні праектаў. Мы іх робім на карысьць гораду, і каб яго жыхары ганарыліся ім», — сказаў Свабодзе Юры Стукалаў.

Пераможцаў вызначалі, аналізуючы публікацыі ў сродках масавай інфармацыі, а таксама праз галасаваньне ў сацыяльных сетках. У ім узялі ўдзел больш за 2,5 тысячы чалавек. Свой унёсак у вызначэньне пераможцаў зрабілі і экспэрты «Грамадзкага магістрату».

«Магілёў меў магдэбурскае права — гэта сьведчыць пра гатоўнасьць тагачасных месьцічаў да мясцовага самакіраваньня. І мы, цяперашнія магілёўцы, таксама заяўляем, што маем права вызначаць людзей, якія зрабілі годны ўнёсак у разьвіцьцё магілёўскай культуры сёньня. Для нас галоўнае — вылучыць тых, хто зрабіў Магілёў больш адметным», — выказаўся пра імпрэзу адзін зь лідэраў «Грамадзкага магістрату» Аляксандар Сілкоў.

Арганізаваць імпрэзу дапамаглі кампанія «Будзьма беларусамі» і Асамблея няўрадавых арганізацыяў.

Чалавекам 2013 году быў названы гісторык Ігар Пушкін, 2012 — дырэктар музэю гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў.

Радыё Свабода

фота Алеся Сабалеўскага

1
Фотоэкскурсия №324.01.2015
Фотоэкскурсия №3 состоялась!02.02.2015

Related Posts

АнонсыНовостиШкола ТЕПЛИЦА

Теплица едет в регионы!

Алекс 18.02.2021
Наши проекты и мероприятияНовости

Завершился UrbanCamp-2019

Алекс 18.08.2019
Архивы
Ближайшие события
  • Следите за новостями
центр-городских-инициатив-лого
центр-городских-инициатив-лого

КОНТАКТЫ

212030, г.Могилёв, ул.Ленинская, 29

+375 29 3199309

VK

Facebook

Instagram

БЫСТРЫЕ ССЫЛКИ

Проекты

Анонсы

Новости

О нас

Контакты

Карта

Copyright © 2013  “Центр городских инициатив” все права защищены.