Майстар-клас у межах фестывалю «Словы»

Майстар-клас “Здымкі і мантаж, не выпускаючы тэлефон з рук” будзе праведзены ў рамках падрыхтоўкі да першага Магілёўскага фестывалю аматарскіх кароткаметражных фільмаў “Словы”.

Слухачы дведаюцца, як карыстаючыся звыклыміі гаджэтамі, непрафесійным  абсталяваннем і простымі бясплатнымі праграмамі, ствараць годнае відэа. Майстар-клас разлічаны на аматараў.  Віртуозам sony vegas ды adobe premiere уваход забаронены 🙂

Мерапрыемства адбудзецца 20 красавіка ў канферэнц-зале гандлевага цэнтру “ПерекрестОК центр” (Касманаўтаў, 2.  Трэцi паверх, пав. №0) . Пачатак –  19:00.  Уваход вольны.